Шчасце

Елена Володько
Шчасце — гэта тады,
Калі кветкай буяюць сады,
 Калі галінкамі падпіраюць сосны
 Аблокаў чырвоных нябёсы.
 Шчасце — з позіркам стрэцца хлапечым
 І чакаць дзень у дзень той сустрэчы,
 Каб у ласкавых руках апынуцца
 І з усмешкаю маці прачнуцца.
 І яшчэ (пэўна, усім яно трэба) —
 Гэта чыстае, мірнае неба…