На скрыжаваннi дзвюх дарог

Егор Улащик
На скрыжаванні дзвюх дарог
Мяне спыніў тады Сварог
З вачыма, быццам у агні
Казаў: "Блукацца па Зямлі"

Казаў і знік на скрыжаванні
Тады і скончылась спатканне
А шлях ляжаў цяпер далёка
Пайсці далей, па волі кроку...

Я йшоў і ехаў на сустрэчу
Туды дзе не быў, у далечу
Спаткаў людзей, спаткаў абставы:
Вячэра у лесе, ранак з кавай

Я бачыў горы, гай бяроз
Пабачыў мора - добры лёс
І тым, што бачый без прыпынку
Усё сэрца поўнілась, як скрынка

Але, калі стамілісь ногі
Адпачываўшы ад дарогі
Я пад навевам новых дум
Пачуў у сэрцы ціхі сум...

Праз пару дзён, на скрыжаванні
Зноў адбылося то спатканне
І ўсе ж было б зусім знаёма
Але прамовілась: "Дадому!"