Час

Махнач Сергей Юрьевсын
Час - адмаўляцца ад ілюзій,
Старонку перагортваць час.
Наперад рухацца - у людзі,
Наперад - з гушчы шэрых мас.

Хай кожны сам сябе спытае:
Ці тою мы плывем ракой?
Чаму краіна маладая
Стаіць з працягнутай рукой?

Чаму мазгі цякуць адгэтуль,
Куды бягуць мільёны рук?
Якую трэба здзейсніць мэту,
Каб расшчапіць заганны круг?
10.01.2013