Листапад -Ноябрь

Анна Будзько
пераклад з украінскай мовы на беларускую верша М. Казакевіча"Лістопад"
http://www.stihi.ru/2012/12/13/2879


        Лістапад

Лістапад - прыгажосць, ды са смуткам,
Лісце хоча ляцець і ляцець.
І не выйдзеш ты з дому без курткі,
У гэты час можна ўраз захварэць.

Дрэвы ў сумным сваім карагодзе,
Нерухомыя лісця ляжаць.
І згасае краса ў прыродзе,
Журавы з плачам у вырай ляцяць.

Дні халодныя, доўгія ночы,
Льюць і льюць з неба воду дажджы.
У гэту пору сумуюць і вочы,
Неяк цяжка зусім на душы.

Усё жыве ў чаканні на зіму,
Кожны дзень могуць выпасць снягі.
На палях зелянеюць азімы,
Толькі сівыя бачны скірды.

Вецер з поўначы холад прыносіць,
У снежні з ім і мароз прыляціць.
З намі так развітаецца восень,
І зіма абяцае ўжо быць.