Рэха дзяцiнства

Надежда Верас
          стихи на белорусском языке

З далёкага былога на хвілінку,
Дзяцінства дзіўнае, вярніся да мяне!
Вярні мне,  тую мілую дзяўчынку,
З прыгожай стужкаю чырвонай у касе…

Вярні мне водар лета і суніцы,
Што чырванеюць, сціпла ў вочы  з траў  глядзяць…
Спякотным днём,  дай мне вады з крыніцы…
Хай галасы з дзяцінства рэхам  зноў  гучаць.

Хай  ранкам летнім сонца твар цалуе
І снедаць кліча клапатліва маці нас…
Мне б раніцу, адну ўсяго …такую!..
Спыніся на імгненне, звар’яцелы час...