Бо кожны кут малы, к Радз ме зрастае

Михаил Кортелёв
пас. в. Патапаўка.
Бо кожны кут  малы, к Радзіме ўзрастае.

Не каняй над полем
Жалобы кідаць,
Не плоймаю, вольна,
Жвір колкій таптаць!

Прасыпалісь просам
Аджытыя дні,
Клявалі іх удосталь
Гады-вераб'і,

Сплылі ўздоўж чыгункі
Струмені вады,
К трубе, рэхам гулкім,
Рачулкі Трубы.

Няма ў тым падману:
Вялікага  -  малым, 
Бо кожны кут малы,
К Радзіме ўзрастае

І гэтыя могілкі
Даўняй пары,
Дзе чую подыхі
Продкаў сваіх,

Дзе сохне балотца,
За назвай Машок,
Пад сонцам цёплым
І зор паясом.

Жыцьцё ўперад коціць
Дні нашы шматком,
Іх, Вам  -   сэрца просіць,
Зьвязаць матузком.

У тым  -   паратунак.
Падмана  -  не знаю,
Бо я  -  у кут малы,
У Радзіму  -  узрастаю.

-20.1.13.