Адказ мефестофелю

Нина Джумова
Не хочу больш! Пакінь мяне!
Ты – яд пякучы, боль, атрута.
Няма спакою мне ні дзе
Навошта ты і там, і тут ты?
Няўжо так хочацца табе
Маёй душы кавалак смачны?
Чаго табе не дастае?
Пакінь мяне я буду ўдзячна!
Змагацца стану я з табой.
Дарэмна думаеш, што знікну
І не пабачыш ты мой боль,
Я ад сваіх пакут не крыкну.
Чаго чакаеш? Прэч ідзі!
Не зразумеў? Я адмаўляюсь!
Не трэба мне папер! Глядзі,
Як я гару і адраджаюсь!