З ва ком сябро ствам заручылася

Нина Джумова
З ваўком сяброўствам заручылася,
Ён дапамог- кроў даю сваю.
І я ваўчыцаю зрабілася,
У зграі год ўжо жыву.
Не ваўкалак я, не пакутніца,
А вырашыла так сама.
Я нарадзілася бяскутніцай,
Салодкай мне была трава.
Мне дала зорка вочы ясныя,
Імя даў ветрык цёплым днём.
Чамусьці думала, што згасну я,
Бо бацькам быў маім агонь,
А маці чыстаю вадзіцаю
Была мая. Я след у след
Хацела б кропляй нарадзіцца,
Ды дымам жорсткім быў мой дзед.
А я ваўчыцаю зрабілася,
Няхай кароткім будзе век.
Я ведаю не памылілася,
Бо напалову - Чалавек.