Зварот з небыцця

Валентина Дробышевская
Гэта неба прыносіць натхненне
Шэрай хмарай, самотным дажджом...
Занатую СВЯТОЕ імгненне
Нотай, фарбай, імклівым радком...

Пад праменнямі сонца заззяе
Экспрэсіўны адбітак жыцця...
Урачыста душа сустракае
Іманентны зварот з небыцця!