Радзiма

Саншайн Лу
Радзіма, як цябе кахаць?
Што папракаюць усе бязмежна,
Нібы патрапіўшы ў замежжа
Згубіла волю я казаць

Пра клопат і пра водгук шчыры!
На кожны цяжкі твой уздых...
Нібыта я цяпер згубіла
дазвол апекавацца іх!..

Радзіма, сэрца больна шчыміць!
Ты ж ведаеш, што не цябе
у чорна-сіней часіне
я пакідала ў час маўклівы.

Радзіма, сэрцам я з табой!
Куды б жыццё не выпраўляла,
Чаго бы людзі не казалі,
Шлях прывядзе мяне дамоў!