Молитва

Валентина Дробышевская
Божа мілы,
Дай мне сілы
Пратрымацца на зямлі!
І ад гора, літасцівы,
Зберажы і адхілі!
Дай жыцця яшчэ глыточак,
Усемагутны, я прашу!
Не слупок, дык хоць радочак
Пражыву і напішу!