К небу!

Валентина Дробышевская
Дзівосны сон... Дзівосная ўсмешка,
Якую падарыў маладзічок,
Па коўдры прагулялася няспешна,
Упала яркім промнем на плячо...

Суквецце сноў рассыпаць не баюся -
Скіроўваю здзіўленне за акно...
Зямная, а да неба так імкнуся,
Як быццам там жыла даўным-даўно.