Славомир Адамович Момент перемены ритма

Ген Жэстачайший
Момент перемены ритма

Вы зашли на несколько минут,
Духом сна беззвучно окружили,
Чей я сын, спросили тихо тут,
И за что-то даже похвалили.
Я молчал, я черкал на листах
Фразы, непохожие на фразы.
На рябине дряхлой серый птах
Бил крылом. Дрова созрели разом
В белой печи - их накрыл огонь.
Веселье выло. Сразу
Вы белый шарфик бросили на покрывало,
Зашли в покой, потом присели,
Белою рукой оперлись на оборку.
Скрипнула кровать. Тогда слетели
Вам под ноги две пушинки с горки.
Так вот под состарившийся крест
Осенью слетают листья с кленов
На могилах сельских, где заснули
Наши предки, свой проживши век
По чужим законам...
Вот и все. Дрова доспели в хате.
С запахом, согретым кафелем, уснул.
Перед тем подумал: Боже, как же кстати,
Что не надо завтра на войну.

Славомир Адамович

***


Момант перамены рытму

Вы зайшлі на некалькі хвілін,
пахам сну бязгучна атулілі,
ціха запыталі, чый я сын,
і за штосьці нават пахвалілі.
Я маўчаў, я крэмзаў на лістах
словы, непадобныя на словы.
На старой рабіне шэры птах
лопаў крыльлем. Зырка сьпелі дровы
ў белай грубцы – іх сьпяліў агонь.
 Выло нам сьвята. Потым
вы белы шалік скінулі на капу,
 прайшлі ў пакой, пасьля прыселі,
 белаю рукой аперліся на брыж.
Ложак рыпнуў. I тады зьляцелі
вам пад ногі дзьве пушынкі звыш.
 Гэтак пад стары пахілы крыж
восеньню зьлятае лісьце з клёнаў
на вясковых могілках, дзе сьпяць
нашы продкі, век свой перабыўшы
па чужых законах...
Вось і ўсё. Дасьпелі дровы ў печы.
Кахля разагрэла пахi сну.
Я падумаў: Божа, як дарэчы,
што ня трэба заўтра на вайну.

Славамiр Адамовiч