Сакрэты

Валентина Дробышевская
Змывае дождж мае сакрэты...
І ручайкамі да ракі
Нясе з імклівым цёплым ветрам,
Перапаўняе берагі...

На моры слухаюць паэты,
Як шэпчуць хвалі між сабой
Мае, жаночыя сакрэты,
Пераспяваныя ракой.