Убей меня...

Чабарок
Не трэба дактароў, дачушка,
яны замучаць, нібы чэрці,
я прашапчу табе на вушка -
дай мне таблетку, каб памерці.

Забі мяне, прашу, дзіцятка,
нашто цярпець такія мукі,
а можа доктару задатку...
за той укол...і цягне рукі...

Я прад табою вінавата,
бо затрымалася на свеце,
даўно ў труне ляжыць твой тата,
...а ў цябе ж малыя дзеці...

Табе я болей не падмога,
ўжо не пад'емна нават кружка,
ды ад мяне адна трывога,
прашу...забі мяне, дачушка.

І ты па мне не плач, дзіцятка,
жыві на свеце годна, гожа.
Прабач сваю старую матку...

Малю цябе аб смерці, Божа!...