Частинки души

Анна Реликовская
Вершы – часцінкі душы.
А я  з іх складаю карціну.
Хтосьці калісь раскрышыў
Малюнак жыцця і пакінуў
Не вельмі дакладны ўзор
І з белымі плямамі пасткі,
Глядзяць яны , быццам дакор,
Чакаюць патрэбнае часткі.
Таму і шукаю радкі,
Нашу іх і з поля, і з гаю,
Сшываю у вершы шматкі,
Часцінкі душы падбіраю