Як многа трэба чалавеку

Юрась Пивунов
Як многа трэба чалавеку,

Як мала хочацца душы,

Праз ўсё жыцьцё зьвіняць манеты

І вораг хіжы на мяжы.

За трыццаць срэбранікаў д’яблу

Душу прадаць, а потым што ж...

Зьгібееш ў церніях жыцьцёвых,

Сатлееш ў прысак...Анягож?!

Шукацьмеш потым ратаваньня,

Але ня знойдзеш – не шукай,

Бо Богу здрадзіў і Радзіме –

Ў пакутах стогне родны край.

Чужы акраец дзярэ глотку,

Ды і майно не на карысьць,

Прадаўшы родную старонку,

Хіба ты маеш права быць?..
 
 

  Ю. Півуноў