Сакавiк

Люба Солошина
Сакавік – гэта месяц,
                калі уначы
Над тваёю самотай
                вісяць крумкачы.
Сакавік – гэта месяц,
                калі кавалер
Дэманструе галантнасць
                класічных манер.
Сакавік – гэта месяц,
                калі ў шкаляра
Рыфма з рытмам і сябруюць –
                нібы ў песняра.
Сакавік – гэта месяц,
                калі па кватэры
Дзяжураць надзея,
                каханне і вера.
Сакавік – гэта месяц,
                калі цэлы дзень
Ты праменьчыкі сонца
                збіраеш у жмень.
Сакавік – гэта месяц,
                калі на карэце
Мы гатовы за шчасцем
                імчаць па планеце.
Сакавік – гэта месяц,
                калі сэрцаў такт
Рэагуе 
             на цёплых далоняў кантакт.
Сакавік – гэта месяц,
                калі на змярканні
Асабліва чакаеш
                з пяшчотай спаткання.
Сакавік – гэта месяц,
                калі зоркі ў небе,
Па вялікім разліку,
                ужо не патрэбны,
Бо яны зіхацяць
                прама ў вашых вачах.
Сакавік –
                гэта месяц кахання!
Так?
– Так!


12.03.2009–08.03.2023