Я не люблю

Чабарок
Я ўчора плакала...а ты
мяне не сцешыў пацалункам,
 душа твая ад глухаты
счарствела ў цвердых упакунках.
Ты ўвесь браня, што не прабіць
гарачым полымем кахання,
што не ўлагодзіць, не ўмаліць,
а ні сустрэчай, ні растаннем.
Ды за табой не пабягу
і плакаць больш не буду ўпотай,
 я задушу сваю тугу,
залью віном...работай з потам...
А потым устану я з рання,
напоўню сэрца новай прагай
кахання, радасці, Жыцця!
Табе ж услед скажу з адвагай...

Я не люблю...цябе...Ідзі!


1996 г.