Крадзецца вечаровы змрок

Юрась Пивунов
Крадзецца вечаровы змрок

                ў пакой –

І нараджае сьветлацені,

А недзе побач грукаціць

Па шляху рэйкавым цягнік.

І зьнікае бязь сьледу,

                і сплывае удалеч

Мітусьлівае быцьцё чалавека-мураша...

Зьнікаюць дробязі жыцьця

І цемра патыхае Вечнасьцю...
 
 

  Ю. Півуноў