Яшчэ пра мову

Юрась Пивунов
Што напісаць яшчэ пра мову?

Ўжо колькі вымаўлена слоў!

Аб тым, што родная, гаротная,

І перанесла зьдзек і зло.

Што талерантная, рахманая,

Нібы такі і наш народ,

Што толькі йшчэ не запрашае

Залезьці да сябе ў гарод.

А некаторыя рупліўцы, 

Што зь ліку інтэрнацыяналістаў,

Глядзяць у бок чужой сталіцы,

А ў нас тут, кажуць, проста «край»

«Северо-Западный», які

Ўжо існуе тут два вякі.

З другога ж боку, «Велька Польшча»

Крычыць, што ў нас тут «крэсы всходне»

І іхняя польская мяжа

Аж да Смаленска пралягла.

А Берасьцейская ускраіна

Гаворыць, што нібы Україна,

Ды, праўда, там яшчэ яцьвягі

Зь лясоў выходзяць на абсягі.

А Гомля? Ўвогуле Расея,

Вось гэтак, пане-дабрадзею?!

А вы пра нейкіх беларусаў.

Ды тут няма чаго і слухаць!

Ну, вось такая ў нас размова

Прайшла, хоць і была пра мову.
 
 

  Ю. Півуноў