Дождж

Кравченко Татьяна
Б'юць ізноў каплі па лужах
Быццам ноты па слыху людзей.
Гук грому, моцны і дужы,
І рэха маланкі – як рэха надзей.
 
Гэта дождж – веснік чыстага свету,
Л'е свае воды на бруды зямлі.
Гэты дождж і яго запаветы
Аднавіцца мне дапамаглі.
 
Гэта ноч, гэты гром, гэты лівень,
Гэтых гукаў варожая плынь...
Слёзы неба мелодыю лілі –
Вось прыроды няспынны млын.

9.06.09