Да бабулi

Людмила Брановская
     У госцi да бабулi
     Я езджу кожны год,
     Каб прапалоць цыбулю,
     Дзе зелля карагод,

     Дапамагчы каб сена
     Скасiць i насушыць,
     I дроу сухiх паленнi
     ў дроуніцы злажыць,

     У хаце каб прыбрацца,
     ў хляве i на двары,
     З бабуляй размаўляць каб
     Да самай да зары.

     Люблю яе ласкАвы
     Вясковы гаварок,
     Як быццам сыпле словы
     Расквечаны вянок.

     Так трапна, так прыгожа
     Прыложыць, бы лiсток,
     Як быццам тчэ рагожу
     Цi яркi паясок.

     Яе яскравы гумар
     Сагрэе душу мне,
     Напоўнiць сэрца ласкай.
     I гора ўсё мiне.

     Не пойме той, хто змалку
     Ў бабулi не бываў,
     Лагоднасцi,любовi,
     Цяпла не адчуваў.