Беларуская мова

Михаил Амхинец
Помню  з  калыскi  я  родную  мову.
Сэрца  спявае, як  чую  размову.
Сам  я  па  руску  ў  жыццi  размаўляю,
Але  сваю,  дзе  б  нi  жыў  памятаю.

Мова  ты  нашая, матчына  мова.
Ты  i  кахання  з  сяброўствам  аснова.
Ты  нас  натхняеш, цябе  паважаем
У  шчасцi  i  роспачы не  забываем.

Вершы i песнi на мове складаем
Вяселлi i святы пад iх мы гуляем
Песнi па свеце гучаць, як званiцы
Узяўшы пачатак з народнай крынiцы.

Мова  ты  нашая, матчына  мова.
Ты  i  кахання  з  сяброўствам  аснова.
Ты  нас  натхняеш, цябе  паважаем
У  шчасцi  i  роспачы не  забываем.

Мовай сваёй я заужды ганаруся,
Мовай жыве увесь народ Беларусi.
Хваляй на мове хай песнi гучаць,
Мову любiць, шанаваць, вывучаць.

Мова  ты  нашая, матчына  мова.
Ты  i  кахання  з  сяброўствам  аснова.
Ты  нас  натхняеш, цябе  паважаем
У  шчасцi  i  роспачы не  забываем.