Па загаду-поклічу душы
у зіму, што ў нас вясной завецца,
прыляцелі птушкі з-за мяжы
і цяпер бядуюць, як бамжы –
не паесці ім і не сагрэцца.
Іх няветла стрэціў родны край:
“Вы куды? Да нас? У вечны люты?
Вы дарма змянілі цёплы рай
на скалелы родны небакрай,
на абшар, у вечны сон закуты!”
А яны, дурненькія, ляцяць…
Хоць парой, здараецца, і гінуць.
Настальгіі, пэўна, не суняць,
як і роднай сцюжай не ўтрымаць
на ніякай ветлівай чужыне.
13.04.2013
http://news.tut.by/society/342665.html