Сьвет бяз сонца

Юрась Пивунов
Кожны чалавек стварае ў сваёй кватэры або хаце асабісты сьвет.

Чалавек заўсёды жыве ў гэтым сьвеце, нават калі ён на працы,
у адпачынку ці ў аўтобусе, цягніку або ў дарозе;
у думках ён заўсёды дома...

Безумоўна, гэты дом і гэты сьвет не заўсёды цёплы і ўтульны,
калі чалавек адзінокі, калі ў яго няма каханага чалавека.

І тады гэты дом падобны на сьвет бяз сонца.


Ю.Півуноў