Шлях прарока

Алесь Рыбачёнок
Прарокаў вельмі цяжкі шлях.
Ім вераць, іх жа б’юць і камянямі,
Цалуюць руку ім, і іх жа распінаюць.
Хоць і не той ўжо час,
На крыж нікога ўжо не цягнуць,
І цела львам ўжо не кідаюць,
Але галоўнае – душу, і праўду з ёю распінаюць.

Ён быў звычайны чалавек.
Радзіўся, жыў. Вучыўся на памылках,
ён працаваў, кахаў, тужыў,
ён проста быў,
ён проста жыў.
 Але Гасподзь над ім з’явіўся,
З’явіўся ў кнігах мудрацоў,
з газет, з жыцця, з мазолістых далоняў.
З’явіўся з праўды аб жыцці,
з’явіўся з веры, мэты, мары.

Знайшоўшы праўду ў сабе,
не мог цяпер сядзець на месцы.
Шукаў ён выйсця для  душы,
хацеў крычаць каб быць пачутым.

Малітвы ён пісаў і вершы,
Раманы, дзённікі і п’есы,
ён разважаў, вучыў і марыў,
пісаў на гліне і бумазе,
пісаў на камне, берасце,
ды ўсё дарма. Не быў пачуты.
Тады ішоў ён да людзей,
ішоў святым, ішоў прарокам,
настаўнікам і святаром,
філосафам і навукоўцам.
Ён грукаў у сэрцы , грукаў у розум,
у душу ён хацеў зайсці.
Ды ўсё дарма…
Бо дзе прарокі
Там недзе каты, д’яблы там.

Палілі кнігі і прарокаў,
за дротам, кратамі, маной,
хавалі праўду ад народа.
і спойвалі п’яной вадой.

Было так, ёсць і далей будзе.
Заўжды прарокаў цяжкі час.
Яшчэ сустрэнеш ты Іуду,
яшчэ спазнаеш у сэрцы жах.
Але не кінь у прарока камень,
і ты дабро ў жыццё нясі.
Бо ў ім, у цябе, у нас,
Надзея –
Да праўды выйдзем, да душы.