Матуля, памятаю...

Людмила Брановская
    Матуля, памятаю, ты казала:
    -" Як станеш мацi, зразумееш ты мяне."
    I вось цяпер мне сэрца падказала,
    Што доля гэтая мяне ўсё ж не мiне.

    Павырасталi дзецi, i таксама,
    Нiбыта некалi ў юнацтве я i брат,
    Паразляталiся, ўзяушы свой напрамак,
    Шукаючы свой шлях ад родных хат.

    А мацi ноч не спiць i просiць бога,
    Каб засланiў дзяцей ад гора i бяды,
    Святло каб ад бацькоўскага парога
    Давала сiлы дзеля шчасця iм заўжды,

    Каб сэрцы ў далечы не чарствелi,
    Каб адчувалi боль чужы і сум,
    Ад бляску грошай, льсцiвасцi не млелi
    I не балелi ад нядобрых дум,

    З людзьмi каб iм у згодзе век жылося,
    Засцерагчы iх ад сурокаў, варажбы,
    ўсё у жыццi спазнаць каб давялося,
    Але без болi, роспачы, журбы.

    Ў кожны дзень, у кожную гадзiну
    ўсе думкi мацi пра дзяцей,пра iх,
    Бо надта хочацца дачцэ, таксама сыну
    Жылося лепш каб за бацькоЎ сваiх.