Сонейка, выратуй!..

Мария Хрусталёва-Перчик
 Промнямі сонца
 Шыбы запаліць.
 
 Думкі бясконцыя
 Знішчыць.
        І памяць.

 Голас твой родны
 І вочы - забуду.

 Дотык лагодны
 Спішу ў згубу...

 Сонейка, выратуй
 Сэрца ад болю!

 Птушкі ў выраю
 Разам з любоў'ю...