Сэрца мамы

Леонид Пранчак
СЭРЦА МАМЫ

Збудзіць вёску іржанне каня
І памчыцца з вятрамі навысціг,
І расой ападзе цішыня
На траву, на дарогу, на лісце.

О як хоча душа цеплыні,
Як наскучылі шумныя святы.
Ноччу цёмнай матуля прысніць,
Што я сёння прыеду дахаты.

Прадчуванне не падмане.
Я прыеду, каб клопат аддзячыць.
Мама ведае ўсё пра мяне.
Сэрца мамы і чуе і бачыць!

27 красавiка 2013