Спантаннасць верш на беларускай мове

Ася Духан
Усё адбудзецца - расплюшчы вочы ды і глядзі.
У ўдачы з няўдачай лік роўны: адзін – адзін,
Толькі выведай хто з іх хто і якім карыстаецца імем.
Нехта табе сапсуе настрой, але нехта яго падыме -
І таму не чакай нічога, да ўсяго рыхтуйся,
Лічы, што лёс перарабіў мінусы ўсе ў плюсы,
Быццам глядзеў у вочы, пытаў, што хочаш,
Ты папрасіла: гладкі, пушысты вожык.
Скончыцца ўсё. Спантанна растуць іголкі.
Колькі ты можаш працягвай з ім вандроўку.
Усё забяры цяпер, не астаўляй на памяць.
Самыя лепшыя вожыкі, ведаешь, любяць знікаць у тумане.