Маёй каханай

Юрась Пивунов
Доўгія цені, кароткія дні –

Восені рытмы...

Горад вячэрні запаліць агні –

Нараджаюцца рыфмы...

Вершасловы аб каханьні, аб табе,

І пачуцьцях, што згараюць ў барацьбе

З шэраю штодзённасьцю быцьця,

З адчуваньнем немінучага канца...

Але шчасны, 

Бо ў мяне ёсьць ты і дзеці –

Іх усьмешкі душу грэюць зноў і зноў,

Прыйдзе час, нястрашна будзе ўмерці –

Цяпер я ведаю,

Што уратуе сьвет любоў.
 
 

лістапад 2010 – студзень 2011  Ю. Півуноў