Ну вось i дачакалася дажджу...

Мария Хрусталёва-Перчик
Ну вось і дачакалася дажджу.
У душы - спакой.
        Пад парасонам крочу.
Далёка ты:
      не зазірнуць у вочы;
Ты нават
      гаварыць са мной не хочаш...
Сумую ціха.
         І хаджу, хаджу...

Дождж - сябра непатрабавальны;
Але - прыязны, верны і сапраўдны...
                3.10.2012г.