Катись, кольцо...

Соловьёва
Я кусаю яблык кіслы,
Мне падораны Адамам.
Дзе, скажы, якое выйсце
Да суладнасці жаданай?!

Вось стаю на скрыжаванні
І ўкручваю пярсцёнкам
Набалеўшае пытанне:
Няўжо лёс такі ў жонкі?!

Адхілілася ад храму?
Не па той пайшла сцяжынцы?
Пашкадуйце тата з мамай
Неразумную дзяўчынку:

Твар збялелы. Голас звонкі,-
Вось яны, мае блуканні,-
Хай ляціць у снег пярсцёнкам
Несуладнае каханне!


2001 г.