ФУ!!!

Владимир Кабердин
Шчаня маленькае скуголіць.
Было за дзень пазнаць чаго.
Амаль адное «нельга» стогне,
праз сон паверхневы яго.

Ён быў і ёсць такі цікавы.
А побач пахаў розных... Жах!
І ўжо няма ягонай мамы,
звычайнай сучкі.
Дзе той гмах?

Былі за дзень такія горы!
Вяршыні з белай галавой!
За карак так чапалі доўга,
што як мурашнік спіць малой.

Прачнецца, будзе па бярвенні
па хаце гойсаць,
 віскатаць.
Ён пабудуе гмах не меней.
Ён будзе добры пес, каб браць.

фота з інтэрнэта