Не называю гэта сном-
Ты ёсць, ты побач, ты- рэальны,
Але як быццам бы пад шклом:
I блiзкi, i недасягальны.
Праз шкло празрыстае лаўлю
Тваiх вачэй разумных позiрк,
Чакаю: вымавiш люблю-
Халодны адчуваю дотык.
Дыхання кропелькi на шкле,
А вусны- блiзка i далёка!..
Разбiць бы тое шкло,але
Неасцярожнай быць няёмка.
Вось так прыходзiцца мне жыць,
Сустрэчам радавацца шчыра.
А лёсы? Лёсаў не змянiць
Нiколi, мiлы!
Дай Бог нам бачыцца часцей,
Дай Бог умела прытварацца
Сярод маiх-тваiх гасцей,
Каб не сказаць, каб не прызнацца...
Мой паралельны тонкi свет,
Мая цудоўная вяршыня,
Мой непрыдуманы сюжэт,
Чаму не я ў им гераiня?