Сярод лясоу и рэчак доугих...

Андрей Олихвер
Сярод лясоў і рэчак доўгіх,
Балот і азярцоў шырокіх
У глушы пастаўшчыны дрымучай,
Дзе вада становіцца гаючай,
Дзе звер нікога не баіцца
І птушка ўсякая гняздзіцца,
Стаяла вёсачка адна,
З паветра, пэўна, не відна,
Не вялічка ў абхваце,
Прырода – вось і ўсё багацце.
Людзей у ёй хапала,
Можа зараз ўжо не стала,
Але ў даўнейшыя гады,
Стаялі хаты у два рады.
Жыў тады і дзед Рыгор,
Трэці злева яго двор.
Дзеда ў вёсцы паважалі,
Да сябе на святы запрашалі.
Не адзін Рыгор прыходзіў,
Ён гармонь з сабой прыносіў,
Песні розны завадзіў,
Народ да ранку весяліў…
А хто калі яго папросіць,
Угаварыць Рыгора зможыць,
Дык дзед таму пабавіць казку
З фантастычнаю завязкай…
Вось і я аднойчы запытаў,
Каб дзед і мне што-небдзь расказаў.
Ён спачатку не згаджаўся,
Дадому йсці ўжо сабіраўся,
Але прыйшло яшчэ дзяцей,
Разам ўгаварылі мы яго прасцей…
Дзеці деда акружылі,
Яго на лаву пасадзлі.
Тут пачаў Рыгор казаці,
Дзецям казку распрагаці:
“Вось вы верце, ці не верце,
Раскажу вам казку, дзеці…
Вунь сядзіць дзядок Яўген,
Эх, сівы ўжо стары пень,
Гэта сябра мой даўнейшы,
Па ўзросту крыху меньшы,
Але на ўзрост я не зважаў,
Яго з маленства паважаў…
У школу разам з ім хадзілі,
Пусткі розныя тварылі,
Дзяўчат за косы мы цягалі,
Ад бацькі разам рэмня палучалі.
Карацей, вадой не разліеш,
Заўсёды разам нас знайдзеш:
У школе мы тады былі,
Але ўседзець у ёй мы не маглі,
Бо за акном гула вясна.
Нагрэла ўсё аж да красна.
На дрэвах лісцікі пусцілісь,
Азёры з рэкамі адкрылісь.
А сонца свеціць… Ай-яй-яй!
Хоць ляжы і загарай.
Траўка, помню, зелянела.
Усё на сонцы зіхацела…
І вось у гэты дзіўны час
Са школы мы збягалі многа раз.
То на раку мы разам пойдзем
І там гульню якую знойдзем.
То ў полі весела гуляем
І на час мы не зважаем…
Эх… Чаму так хутка час бяжыць?
Не ўмее чалавек на свеце жыць:
У маленстве вырасці жадае,
Дзяцінства сталым паважае…
Але пра гэта іншы раз.
Дык вось, прадоўжу свой расказ:
Забыўся, дзеці, вам сказаць.
Адкуль маглі вы гэта знаць?
Што не было ў нашай вёсцы школы…”
“Ня можыць быць, гэта прыколы!
Мне бацька, помніца, казаў,
Што лепшым вучням ў школе нашай стаў…” –
Раздаўся голас Сашкі Пеўня,
Хлапца малога самага напэўна.
Суровы позірк дзед падняў
І грозна хлопчыку сказаў:
“Хоць бацька твой і лепшы вучань,
Правучу яго крапіваю гаючай,
Што сына ён свайго не навучаў,
Каб сын старэйшых паважаў!”
Саромна хлопчык вочы апусціў,
Галаву ўніз сваю схіліў.
Ну, а дзед пачаў успамінаць,
Што ўжо паспеў сказаць.
На чым гаворку ён закончыў
І дзе ў сваім расказе збочыў:
“Далёка ў школу нам было ісці!
Не хацеў ніхто і падвязці…
Праз лес старэйшыя хадзіці,
Ну, а меньшых за руку з сабой вадзілі.
Асенні час найбольш любілі!
Тады мы адгаворку знахадзілі,
Што ў школу трэба нам хадзіць..
Каб ад работы крыху адпачыць.
Любілі восень і таму,
Што прыемна самаму
На лес прыгожы паглядзець,
А калі Яўген знайдзець,
То з’есці ягад і грыбоў…
Эх… Знайсці б мне толькі слоў,
Каб прыгажость лясную апісаць
І вам пачуцці перадаць…
Брыдзеш дарогаю ранютка,
А ў далячы крычыць самотна вутка.
Сойка песенку заводзіць,
Як быццам нешта просіць.
Зязюлька годзікі кукуе
І грак спяваць спрабуе.
Чувацца недзе ўдалячы,
Як пачаў тапор сячы.
Празрыстыя на лісціках расінкі,
Як тыя чыстыя слязінкі.
Блішчаць на сонейку ўсе
І ўніз спаўзаюць пакрысе…
Было складана толькі ў  зімні час,
Калі мароз кусаў за шчокі нас,
А снегу столькі выпадала,
Што нават йсці забараняла!
Тады сядзелі мы на печы,
Чакаючы сяброўскую сустрэчу,
Каб зноў у школу нам прыйсці
І час з сябрамі правясці…
Вясновы час прыходзіў
І цяпло з сабой прыносіў.
Прыносіў сонца, радасць, весялосць…
А што патрэбна ў маладосць?
Зноў прырода ажывала,
Да сябе ў госці зазывала.
І вось, як раз вясною,
Адбыўся выпадак са мною.
І сябра мой, Яўген, там быў,
З якім я час заўсёды правадзіў:
Сядзелі мы з Яўгенам ў школе,
Няма сумнейшай справы болей!
Вучыць што-небудзь не хацелі,
Самотна толькі ў вокны мы глядзелі…
І вось закончыўся ўрок,
Напэшце празвінеў званок.
Пайшлі з Яўгенам  мы дадому.
Нягледзячы ў нагах на стому,
Гулялі, беглі, весялілісь,
Туды-сюды, як вецярок, насілісь.
Караблікі ў лужах запускалі
І часу бег не заўважалі…”
Рыгор на трохі замаўчаў.
Махорку з кішаня дастаў,
Яе ў паперу закруціў
І дым у паветра запусціў.
Ну, а дзецям не ўсядзець,
Пачалі яны гудзець,
Між сабою гаварыць.
Рыгора пачалі прасіць:
“Раскажы, дзядуля, калі ласка,
Чым закончылася казка!
Цікава вельмі нам,
Што далей у расказе там.
Што было з Яўгенам-дедам,
Калі ласка, нам паведай.
Што з табой далей было?
Да чаго вас падарожжа прывяло?”
“Ну, цішэй, цішэй, рабяткі,
А то адпраўлю вас да хаткі!
Зараз крыху адпачну,
І далей казаць пачну..”
Дзед запалкі палажыў,
Папяроску затушыў.
У кулак ён кашлянуў
І расказ свой працягнуў:
“Па дарозе, на раку зайшлі.
Маленькі човен мы знайшлі
(А ў дзяцінстве ўсім ахвота
Пашукаць сабе прыгоды.
Стаць піратамі на час,
Захапіць багацце ў раз.
Ці на востраў там паплыць
І багаццяў скрыначку здабыць…)
Якар і штурвал зрабілі
І ў рэшце мы адплылі!
Човен хвалі рассякаў.
Вецер у парус задуваў.
За штурвалам я сядзеў.
Яўген уперадзе глядзеў,
Капітанам ён сябе зрабіў
І як плысці мяне вучыў.
А вада настолькі чыста
І халодна, і празрыста,
Што ры’бак бачна ў глыбіне,
Як ляжаць яны на дне.
“Глянь, плыве якая плодка,
Здаравенная, як лодка!
Ну, а вунь карась на дне.
Зараз пэўна ён засне,
Бо на месцы ён стаіць
І не хоча, нават, плыць.
А ў кустах ля камяня’,
Бачыў я маленькага ліня.
Шчука вунь блукае,
Ахвяру на абед шукае…”
І з Яўгенам мы гуляем,
Акул у рыбх прадстаўляем.
З імі жорстка мы змагаемся,
Ад драпежніка ўцячы стараемся…
Настала вечара пара’.
Загарэлася зара.
Сонца спаць ужо лажылась.
Зорачка на небе засвяцілась…
Дадому з светлым не дабрацца,
Бо цемень пачала спускацца.
Не бачна ні чарта ўдалячы,
Хоць вока выкалі ў начы.
Да берагу на чоўне мы даплылі,
Нагой на сушу наступілі.
Усё агледзелі кругом,
Бераг здаўся не знаём..
Далёка па рацэ адплылі!
Ісці дадому мы рашылі,
Бо бацька дома нас чакаў,
Напэўна і рамень ужо дастаў..
“Ну, што, Рыгорка, уліплі мы?
Здыміць бацька з нас штаны..
Рэмнем так ён нас адходзіць,
Што боль на заўтра толькі пройдзіць!..”
І вось бяжым праз лес густы.
Мільгаюць каля нас кусты,
Страшэнна недзе вые воўк,
Не ў той бяжым, напэўна, бок?
Вецер з дрэвамі гуляе,
Нас баяцца застаўляе…
Можа б плакаць ўжо пача’лі,
Можа б, нават, і крычалі,
Каб аганек я не ўбачыў,
Які  ў акне далёкім скача:
“Яўген, глядзі, якое шчасце!
Жывуць, напэўна, у той вун хаце.
Папросім мы ў гаспадара,
Каб давёз да нашага двара!..”
Ці ночка цёмная была
І вочы падмануць змагла,
Ці, можа, напалоханы былі,
Але двара свайго пазнаць мы не змаглі.
Як буры заляцелі ў хату..
Глядзім, стаіць мой тата.
У руках ён рэмень свой трымае,
Напэўна, доўга ўжо чакае:
“Ну, што, чарцяты, адпачніце
І сюды тады хадзіце!
Буду я ў вас пытацца:
Больш ці будзіце бадзяцца?..”
Прайшлі гады пасля таго.
Няма ўжо і бацькі маяго.
Сівымі самі з сябрам сталі,
Але ніколі з ім не забывалі
Тае бацькоўскае навукі,
Калі мой бацька рэмень узяў у рукі,
Дваіх нас жорстка правучыў,
На ўсё жыццё ён навучыў:
Каб мы ніколі не спазняліць
І ў час дамоў вярталісь…”
Свой расказ Рыгор закончыў.
З лавы хуценька ўскочыў,
У акенца паглядзеў.
Ад здзіўлення анямеў,
Нешта ў памяці ўспомніў
І дзецям громка ён прамовіў:
“Досіць казкі мае слухаць!
Дома вас чакаюць мусіць.
Лепш дамоў усе ідзіце
І сны прыгожыя глядзіце,
Бо ноч ужо прыйшла,
А вас у ложках не знайшла.
Ды і маці вас чакае,
Можа, нават, і шукае.
Гісторый шмат яшчэ вам раскажу,
Бо на свеце доўга я жыву.
Шмат падзей якіх пабачыў,
І ўсе іх у памяці зазначыў..”
Дзеці ціхенька збіралісь,
З дзедам усе паразвіталісь:
Хлопцы ціснулі руку,
Дзяўчаты цалавалі ў шчаку.
Усе былі ўдзячны дзеду,
Што гісторыю паведаў,
Дзяцей да ночы весяліў
І час на дзетак знахадзіў…
Не раз яшчэ ў госці мы хадзі
І вольны час у дзеда правадзілі.
Рыгор гарбатай нас напоіць
І зноў гісторыю ўспомніць.
Тады ціхонька мы сядзім,
На Рыгора ўсё глядзім…
Гады бягуць і час імчыцца,
Але былога не забыцца!
Не забыцца казак дзеда,
Пра якія нам ён ведаў.
Цяпер, калі ўжо ў самога дзеці
Няма ўспамінаў лепшых у свеце!