Калi б наказалi из цикла на беларускай мове

Роня Ронич
Калі б табе наказалі памерці
Сёньня, у гэтую ж хвіліну.
Адкажы, ці спужаўся б сьмерці?
Боязна было б загінуць?

Хадзіў па зямлі грэшнай,
Піў гарбату з варэнікам,
Калі б так не памёр, канешне,
Памёр бы за 20 срэбранікаў?

Не хвалюйся, мой мілы дружа,
Вочы заплюшчыць так проста,
Пасодзяць на могілках ружы,
Іх зьнічкі акропяць воскам.

Чарвям перадасі "вітанкі",
Станеш ім ежай, трэба ж дзяліцца
Целам сваім, як хлебам- сьмятанай,
Кошыкам, кроўю, спадніцай.

Слухай уважліва, сука!
Кожны радок чытай моўчкі.
Свае брудна - крывавыя рукі
Засунь у дупу сабе. З асалодай. Ахвоча.

Усё напісанае вышэй - лухта амаль,
Упрошваць й плаціць ніхто ня будзе,
Трэба ачысьціць гэты ваш "лыч у брудзе",
Можа тады хтось зразумее ўсю мараль.

А мне ня боязна памерці, як казалі,
Мне не шкада заплюшчыць вочы сёньня,
Калі б ня слова напачатку "наказалі",
Дыхаць перастала б панядзелка ва ўлоньні.