Снягурачцы

Ольга Жогло
       Не веру я, што ты растанеш,
     Як снег, напрыканцы зiмы-
     Ты, пэўна, белай птушкай станеш,
     I зноў цябе сустрэнем мы.

     На момант з'явiшся пралескай,
     Дыханнем лёгкiм сон-травы,
     Чаромсе вэлюм на ўзлеску
     З сваёй падорыш галавы.
   
     Танюткiм ландышаў званочкам
     Разбудзiш пчолак i шмялёў,
     Твае яны пазнаюць вочкi
     Ў сцiплых кветачак палёў.

     У раку апусцiшся лiлеяй,
     Расой празрыстай заблiшчыш
     I дзьмухаўцоваю завеяй
     Лугi, палеткi абляцiш.

     Перанясешся на хвiлiну
     Ў ружовы яблыневы сад,
     Станцуеш сола над язмiнам-
     Утворыш дзiуны снегапад.

     Адчуўшы зморанасць i стому,
     Узляцiш на крылах белых сноў,
     Каб абярнуцца ў хрызантэму
     I ёю быць- да халадоў.