Ты мяне, калi зможаш, прабач

Виктория Ковель
Маё сэрца так доyга балiць,
Што здаецца не здолею болей
Без цябе y гэтым свеце пражыць,
Каб не згiнуць пад нацiскам болi.

Ты пакiнуy мяне назаyжды,
Нават сны мае больш не хвалюеш.
Толькi ведаю… Пройдуць гады…
I аднойчы мяне ты разбудзiш.

I мы пойдем з табою туды,
Дзе пакiнулi нашы пачуццi,
Дзе згубiлi сябе праз гады,
У каханнi другiх пад прымусам.

Нам збавення з табою няма,
Так i будзем кружыцца y марах,
Бо цябе адабрала зямля,
Бо не лётае бусел у пары…

Ты мяне, калi зможаш, прабач…
За yсе словы, якiя калолi
Прама y сэрца… А я, як палач,
Дабаyляла табе новай болi.

Ты мяне, калi зможаш, прабач...
Што цяпер слёзы змылi мне вочы,
Што душой маёй грае скрыпач…
Год ад году… Ад ночы да ночы…