Крымiнальны свет

Владимир Кабердин
па-беларуску

Не кожны злодзей небяспечны.
Той небяспечней, хто бліжэй.
А хто далёка, той ня вечны, -
таму звычайна даражэй.

Ён возьме дробязь за навуку,
бо мае часу – пяць хвілін.
Пасля яго гадзіны груку,
з гадамі ведаў аб чужым.

У дальнім крае можна страціць
хіба што веру ў дальні край.
За кошт яго мы набываем
настрой на крок, на рух і рай.

Не можа быць, каб горш было там!
Там дзе не быў яшчэ пакуль.
І там дзе быў, было даволі
прыемных дзён, шчаслівых дум.

А хто бліжэй, хто самы блізкі,
працяглы час, бліжэй чым хто;
той злодзей жахам непахісны.
Яго пакінуць, як жыццё.

З ім застаецца толькі марыць
аб крае злодзеяў такіх,
з якімі Ваш, у параўнанні,
добразычлівец – ратаўнік.

Мы ўсе шукаем месца ў свеце.
Марудна нехта. Хто хутчэй.
Бо злодзей з кожным чалавекам.
У кожным злодзей.
І кішэнь.