Здаецца...

Ольга Жогло
   
     Здаецца, больш ужо не напiшу.
   Не знойдзецца нi вобразаў, нi тэмы...
   Амаль не iснуючую праблему
   На сэрцы ўстрывожаным нашу.
   Нiхто ж не прымушае рыфмаваць,
   I не паэт- няхай крыху аматар!
   Без вершаў, без маiх, праходзяць святы
   I птушкi пачынаюць прылятаць,
   Без вершаў распускаюцца сады,
   Зачырванелi здзiўлена цюльпаны,
   Дзень светлы май падорыць ветэранам
   I першае каханне маладым.
   Без вершаў заспяваюць салаўi
   I распачнецца, як заўседы, лета...
   Але чаму маўчанне так балiць,
   Чаму сказаць мне хочацца аб гэтым
   Удалай рыфмай, стройненькiм радком,
   Метафарай, зусiм не выпадковай?..
     У лесе слоў шукаю тое слова...