Лета на сене

Юрась Пивунов
... Ці спалі вы хоць кольвечы на сене? Калі не, то шмат чаго згубілі...
Яно-та, канечне, ня белая пуховая пасьцель. Тут зусім іншае...

Хіба можна з чымсьці параўнаць
водар-пах усяго суквецьця лугавых красак,
што ўвабраны ў невялічкай копначцы сухое травы на гарышчы!..

Сена патыхае цеплынёй-гарачынёю,
назапашанай травою пяшчотай-ласкаю летняга сонейка.
Пад раньне, калі яно выбіраецца з-за далёкіх лясоў,
заліваючы навакольле дзівосным ружаватым сьвятлом,
пачынаюць весьці свой штодзённы сьпеўны рэй пеўні,
спаборнічаючы хто больш гарласты.

З прырэчных лугавінаў-нізінаў
падымаюцца пасмы сівога малочнага туману.
Лёгкі вятрыска даносіць на гарышча над сенцамі
сьвежы водар ўрасянае, памаладзелае занач зямлі. 

Чутно як за хатаю (рып-рып-рып)
скубе сакавітую зялёную травіцу конь...
Вёска паволі абуджаецца да новага дня...


Ю.Півуноў