Меню на дзень

Ася Духан
Зрабi сабе кавы, паеш цукерак.
Смачна есці. Прыемна снедаць.
Будзе ўсё, пастарайся верыць,
Паспрабуй так лічыць да абеда.

Дзяліся з сябрам, папей гарбаты.
Перадай рэцэпт сваёй шчырай веры.
Усё адбудзецца, гэта сапраўдная праўда,
Паспрабуй так лічыць да вячэры.

Хай твой вораг каштуе тваю вячэру,
Ты даруй яму, ён увесь час не дрэмле.
Каб было ўсё добра, лёс прыняў меры.
Паспрабуй так лічыць з прыходам цемры.