Праменьчык пяшчоты

Валентина Дробышевская
Я табе ўсміхаюся,
Яркі праменьчык пяшчоты!
Аніякай работы:
Ля сонейка так завіхаюся,
Што ляцяць карагоды
Вібрацыяй... Пацеркі-ноты
Не на жарт разгуляліся -
Песняй расклаліся...
Хто ты?!
Мой праменьчык пяшчоты,
Я сэрцам табе ўсміхаюся!