Шчанюк

Махнач Сергей Юрьевсын
Наш шчанюк разумны самы:
Толькі чуе голас мамы,
Робіць выгляд ён ласкавы
І гуляецца з катом.
Але ж толькі рыпне брама,
За якою знікне мама,
Стане ўсё яму цікава -
Пераверне цэлы дом!!!

23.06.2013