Прывiтанне, дружа!

Станислав Шастак
Прывітанне, дружа!
Больш журбы няма!
На двары хоць сцюжа
Ды ўсё ж ня зіма!

Напаўзае хмары
Цемны цень патлаты
Ды цвітуць бы чары
Ружы каля хаты.

І лунае ў сэрцы
Сонейка прамень,
Каб магла сагрэцца
Душа ў цемны дзень.

А як сілы стане
Вершыкам табе
Паслаць прывітанне!
То й канец журбе!