Сусвет лучыць...

Нина Сакова
***
Сусвет лучыць і яднае,
Думаць ён прасветла вучыць,
Той жыццё хутчэй спазнае,
Хто прыроду не прыручыць –
Стане ён яе часцінкай:
Хоць травінкай, хоць іскрынкай,
Хоць птушачкай амялушачкай,
Хоць божаю слязінкай.

У адной вельмі дзіўнай старонцы,
Між тваняў куп’істых і багнаў,
Народ ўзнімаўся ў бясконцасць
І ведаць наўкола ўсё прагнуў.
Цікавасць у дзяцей абуджаў
Да рознага звера і птахаў.
Нязнаным не пагарджаў,
Пазнаўшы, ад шчасця ён плакаў.
Любіў ён усё навакола:
І лося, і белку малую,
Лілею і Папараць-Кветку
Ашчадна глядзеў, як жывую –
За гэта Купала аднойчы
Давала Агню разгарэцца.
Улетку, як скоціцца сонца,
Любоўю ядналіся сэрцы,
А Юр’я падносіў лілеі
Дзяўчатам, што шчасце шукалі,
Азёры тады, бы мялелі,
А з нетраў русалкі ўставалі,
Выходзілі разам, спявалі,
Шчаслівыя пары віталі,
У еднасці з імі, з прыродай
Праз вогнішча тут жа скакалі.
Пасля надзявалі вяночкі –
Каханне зямное ўслаўлялі –
Да возера крочылі моўчкі,
Так шчасце яны падзялялі...

Уварвалася ліха ў старонку –
Балоты сышлі ўсе прахам,
Азёры змялелі, русалкі сшалелі,
Народ той з затоеным страхам.
Купала па росах  не ходзіць –
Няма ўжо тых росаў на травах.
Народ жа сабе і Сусвету ўсё шкодзіць-
Знішчае жыццё ў боскіх праявах.
А Юр’я на белым кані праімчаўся –
У Сусвет ён падаўся...                18.01.98