Дождж

Верасовы Звон
ДОЖДЖ


Пахне дажджом у паветры,
Першым вясновым дажджом.
Саланавата-вільготны
Водар ягоны разліты
Між гарадскіх камяніц.
Вецер шпурляе ў мяне
Прыгаршчы дробных дажджынак.
Дух у грудзях замірае,
Соладка сэрца шчыміць!
Хмурныя вочы прахожых
З-пад парасонаў цікуюць
За дзіўнаватым хлапцом,
Што сярод шэрасці нуднай,
Лужын і бруду ступае
          Золкаму ветру насустрач.
З яснай дзіцячай усмешкай,
Твар падстаўляе дажджу.

2007