Лойма

Верасовы Звон
ЛОЙМА
(па водле беларускай міфалогіі, лясная жанчына-спакусніца)


Вазьму сякеру я - і ў лес.
Там буду стукаць да сутоння.
Пасля прылягу на далоні,
Ламачча буду слухаць трэск,
На языкоў дзівіцца скокі
Бяссоным задуменным вокам.
На неба выкаціцца поўня,
Залье ўсё сваім святлом.
І выйдзе да мяне з кустоўя
Чароўная лясная лойма.
Нячутнай падплыве ступой,
Нахіліцца, кране рукой.
Даткнецца шоўкам валасоў
Шчакі і растрывожыць кроў!
Убачу ў зрэнках, блізка-блізка,
Цяпла аранжавыя блікі.
Сальюцца вусны ў пацалунку,
Грудзей адчую скурай пругкасць.
Гарачыя самкнуцца рукі
На стане: "Не, пастой, галубка!
Вядомы ўсе мне твае звычкі.
Не выслізнеш, падобна знічцы,
З абдымкаў месяца. О-о не-е-е!..
Не пойдзеш, лойма, ад мяне!"

2007